Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Выдавецтвы

Адамс Дуглас
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі. Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса. “Аўтаспынам па Галактыцы” — адна з вяршыняў жанру іранічнай фантастыкі.
Акерман Фэлікс
Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільні ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапаноўвае ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы. І паўсюль ён бачыць стракатае шматмоўнае асяроддзе, якое трошкі адрозніваецца ад літоўскіх, беларускіх і польскіх мараў.
зьніжка
Данеўская Ірына
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
Славацкі Юльюш
Вешаваная драма «Баладына» выдатнага польскага драматурга і паэта-рамантыка Юльюша Славацкага (1809-1849) належыць да самых значных у яго творчым даробку. Выкарыстоўваючы матывы нацыянальнага фальклору, а таксама дасягненні шэкспіраўскай драмы і тагачаснага французскага тэатра, творца закранае праблемы ўзаемадачыненняў Дабра і Зла ў гістарычным часе і ў Вечнасці. Твор першыню публікуецца ў перакладзе на беларускую мову.
Ружэвіч Тадэвуш
Выданне ўяўляе сабой збор выбраных твораў вядомага сучаснага польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, якія даюць магчымасць пазнаёміцца з вершамі розных перыядаў творчасці аўтара.
Гэты слоўнік — першы беларуска-нямецкі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 70 тыс. слоў, словазлучэнняў і выразаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі.
Слоўнік утрымлівае больш за 40 тысяч беларускіх і польскіх тэрмінаў, паняццяў, выразаў, назваў і ўласных імёнаў з такіх дысцыплінаў, як літаратура, мова, мастацтва (культуралогія), гісторыя, грамадазнаўства (паліталогія, правазнаўства, сацыялогія, філасофія), геаграфія, біялогія, хімія, фізіка, астраномія, матэматыка і інфарматыка.
Сінькова Людміла
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара Людмілы Сіньковай прысвечаная літаратурнаму працэсу познесавецкіх і паслясавецкіх часоў на Беларусі. Разглядаюцца праблемы суадносін масавай і элітарнай літаратуры, фактаў з мастацкім вымыслам у прозе, метадалогіі сучасных літаратуразнаўчых даследаванняў, сучаснай літаратуры на беларуска-польскім памежжы. Аналізуюцца творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, а таксама іншых пісьменнікаў і даследчыкаў прыгожага пісьменства.
Саўка Зьміцер
Кніга Зьмітра Саўкі (1965–2016) выходзіць на трэція ўгодкі ягонай заўчаснай смерці. Гэта 50-гадовая гісторыя Беларуска-Амерыканскага Задзіночання, а таксама ўспаміны сябраў гэтай арганізацыі. Складзеныя разам, тэксты адлюстроўваюць арганізацыйныя і персанальныя аспекты больш як паўвекавога існавання Беларускай Цывілізацыі ў Амерыцы.
зьніжка
акцыя
Шапран Сяргей
Гэта другая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратурных анекдотаў. Галоўныя героі тут – асобы, якія не маюць патрэбы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова – пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных анекдотаў, якія, маючы багатуюна падзеі і імёны гісторыю, з’яўляюцца нефармальным летапісам жыцця.
Ракіцкі Вячаслаў
Кніга вядомага беларускага крытыка і тэатразнаўца Вячаслава Ракіцкага гэта зборнік яго артыкулаў, у якіх занатаваны тэатральны працэс у Беларусі, пра-аналізаваны многія цікавыя мастацкія з'явы, уласцівыя нацыянальнай сцэне на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў. Складзеныя ў храналагічным парадку рэцэнзіі, праблемныя артыкулы, творчыя партрэты майстроў сцэны даюць уяўленне пра шлях айчыннага тэатра ў найноўшай гісторыі Беларусі — у часы развітання з савецкай эпохай і з яе ідэйна-эстэтычнымі вымярэннямі да пошукаў сваёй нацыянальнай адметнасці, судакранання з еўрапейскім мастацкім кантэкстам пасля вяртання не-залежнасці краіны.
Янковяк Міраслаў
У кнізе прасочваецца беларуская прысутнасьць у Латвіі з часоў полацкіх калоніяў Герцыке і Кукейнас і да сёньняшнага дня. Ну і самае галоўнае, у выданьні дэталёва і рознабакова дасьледуецца сёньняшняя беларуская мова Латгаліі, даюцца яе ўзоры, а таксама разглядаецца нацыянальная сьвядомасьць яе носьбітаў.
Малішэўскі Мікалай
Героі кнігі — дзяржаўныя дзеячы, генералы і адміралы, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, стваральнікі ўзброеных сіл, сістэмы ваеннай адукацыі, спецслужбаў, авіяцыі і флоту Ізраіля, героі войнаў за незалежнасць, людзі незвычайнага лёсу. Дзякуючы цікавым фактам, сведчанням сучаснікаў і дакументальным матэрыялам чытачы пазнаёмяцца з выдатнымі асобамі, якія праславілі Беларусь, унёсшы неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё Ізраіля.
Сцебурака Усевалад
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
Раманюк Міхась
Альбом "Беларускія народныя строі" прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў – нацыянальнаму адзеньню. Альбом складаецца з мастацка-графічных рэканструкцыяў і ўступнага тэкста аўтара. Альбом мае выключную эстэтычную і паліграфічную якасць.
Саламевіч Янка
Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX стагоддзя. Ён абымае ўсе публікацыі на беларускай мове, у тым ліку нашай дыяспары, а таксама публікацыі на польскай і рускай мовах, якія выходзілі ў Беларусі. Агульная структура слоўніка адпавядае прынятай у сусветнай практыцы сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу.
зьніжка
Кіпель Вітаўт
У кнізе беларускага эміграцыйнага дасьледніка Вітаўта Кіпеля ўсебакова разглядаецца гісторыя й сеньняшні дзень беларускае дыяспары ў Злучаных Штатах Амэрыкі, паказваецца яе роля ў амэрыканскім жыцьці й неадлучанасьць ад беларускае нацыі й культуры.
Блашчак Томаш
У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.