Выдавец Логвінаў Ігар
out of stock
Ідэя фотапраекту палягала на тым, каб перадаць унікальнасьць і дзіўную абаяльнасьць нашага гораду не праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных абектаў, а праз пошук вобразу гораду, выкарыстоўваючы мову мастацкай фатаграфіі.
out of stock
Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча. — Мінск: Логвінаў, 2007. — 186 с.
out of stock
Чэшскі эмігрант Даніэль Кеплер у заснежаным Каларада сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (у ранейшым Анна Вайнштайн). Высвятляецца, што разам з ягонай маці яна знаходзілася ў фашысцкіх канцлагерах і была сведкай ейнае смерці. З размоваў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя кахання чэха Тамаша і габрэйкі Рахель.
out of stock
Раман “Даліна Ісы” — адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, “вялікая вандроўка па краіне памяці”, напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё. Падзеі разгортваюцца пасля Першай сусветнай вайны, у Літве, на берагах ракі Нявежы, якая атрымала ад аўтара літаратурнае імя Іса.
out of stock
Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 144 с. — (Калекцыя пАРТызана).
out of stock
У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.
out of stock
Першая кніга вершаў Віталя Рыжкова змяшчае выбраныя тэксты, напісаныя ў Магілёве і Мінску з 2002 да 2010 года, асобны раздзел склалі паэтычныя пераклады. Аўдыёдадатак утрымлівае пакладзеныя на музыку вершы і пераклады ў выкананні аўтара і перакладчыка.
out of stock
Франц Сіўко адзін з самых цікавых і арыгінальных сучасных празаікаў, спадчыннік класічных традыцый Яна Баршчэўскага і Уладзіміра Караткевіча. У кнігу ўвайшлі: бясспрэчны бестселер – прыпавесць “Удог”, напісаная ў стылі магічнага рэалізму, і новыя творы “Шула – мегаполіс” і “Дзень Бубна”.
out of stock
Кніга выбраных вершаў і замоваў Андрэя Адамовіча “Дзень паэзіі смерці дзень” — відаць, адзіная ў свеце паэтычная кніга, у якой словы “цыркуль" і “астралябія" ўжываюцца часцей, чым слова “каханне". У кнігу ўвайшлі вершы, прыдуманыя аўтарам з 4 да 11 года XXI стагоддзя. Кніга прызначаная вузкаму колу аматараў паэзіі. Аўдыёдадатак змяшчае запісы вершаў у выкананні беларускіх паэтаў і аўтара. За гэтаю кнігу аўтар уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2013 год.
out of stock
Эва Ліпска — моцны голас з пакаленьня “Польскай новай хвалі”, пакаленьня, для якога пунктам адліку сталі драматычныя ўсходнеэўрапейскія падзеі 1968 года. З тых часоў выдала колькі паэтычных зборнікаў, а пераклады яе кніг выйшлі ў многіх краінах сьвету. Кніга складаецца з дзьвюх частак. У першай сабраныя найлепшыя вэрлібры з усіх паэтычных зборнікаў аўтаркі. У другой частцы цалкам прадстаўленыя вершы прозай з апошніх кніг паэткі: “Любая пані Шуберт...” і “Каханьне, любая пані Шуберт...”
out of stock
Пункціры—акупункціры: у даступнай воку і думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з’яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук і ўкладаецца ў радкі.
out of stock
“Доля праўды” — гэта не толькі інтрыгоўны дэтэктыў. Гэты раман — адлюстраванне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.
out of stock
Гэта першая ў творчай біяграфіі Анкі Упалы кніга. Яна змяшчае своеасаблівыя казкі для дарослых, у якіх спалучаюцца рэальная абсурднасць і абсурдная рэальнасць, асацыятыўная гульнёвасць і сур’ёзная засяроджанасць у сэнсавыя глыбіні. Гэта пашырэнне і пераасэнсаванне формаў і традыцый новымі подступамі-падыходамі ў новай літаратурна-мастацкай сітуацыі.
out of stock
Кнігу “Жыццё ў праўдзе” склалі найбольш вядомыя эсэ выбітнага чэшскага мысляра сучаснасці Вацлава Гаўла, напісаныя ім у застойныя гады чэхаславацкай нармалізацыі, а таксама бліскучыя прамовы, падрыхтаваныя ў перыяд бытнасці прэзідэнтам Чэхаславакіі, а пазней Чэшскай Рэспублікі.
out of stock
Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступы, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае — іхны змест.
out of stock
Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і “з”, здзейсненым Алесем Разанавым у беларускай мове.
out of stock
У чэскай літаратуры была (і ёсьць) безьліч таленавітых аўтараў, але толькі некаторыя зь іх адыгралі ў гісторыі такую важную ролю, як Эган Бонды. Магчыма, рэч у тым, што дзеля гэтага мала быць таленавітым ці нават геніяльным пісьменьнікам — трэба быць асобай. Менавіта асоба Эгана Бонды найбольш паўплывала на ягоных маладзейшых сучасьнікаў…
out of stock
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантарбандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам — абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
out of stock
Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі. Ты, можа, і гатовы быў зачаравацца іх новымі незвычайнымі апранахамі, але прачытаў артыкул і — ня даў падмануць сябе шэрасьці ды ня зьбіўся з дарогі ў тумане.













