Кнігазбор для дзяцей і падлеткаў
Няма на складзе
Хто такая Кусяндра і адкуль яна з’явілася ў пакоі? Навошта ёй вострыя кіпцюры? І, галоўнае, чаму яе проста распірае ад злосці? Яна сама не ведае, і нават кот на шафе не дае адказу. Кусяндры хочацца ламаць усё вакол, але сярод трэску і грукату ёй чуецца загадкавае "тук-тук"... Зубастая і пухнатая кніжка для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.
Няма на складзе
Чарговая гісторыя пра старога Пэтсана і ягонага ката Фіндуса, герояў аповедаў шведскага мастака і літаратара Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя адбываецца вясновай раніцай у агародзе старога Пэтсана...
Няма на складзе
Гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Кожны год кампанія "Будзьма беларусамі" імкнецца парадаваць аматараў беларускага слова нечым новым. Гэтым разам каляндар прысвечаны важнай тэме – экалогіі. І з яго вы даведаецеся, як па-беларуску правільна называюцца і з’явы прыроды, і птушкі, і жывёлы, і расліны, і сузор’і, і многае іншае. А яскравыя малюнкі ад мастачкі Дашы Мандзік у апрацоўцы дызайнера Анатоля Лазара будуць натхняць на экалагічна адказныя паводзіны і ствараць пазітыўную атмасферу цягам усяго году!
Няма на складзе
Казка-размалёўка / Мастачка Алена Сянько. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 24 с. : іл. — ( Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” . Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 22).
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі калядныя творы аўтараў з розных краін — Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, Швецыі, Даніі, ЗША, Партугаліі, Анголы, Бразіліі. Тут ёсць і класічныя ўзоры жанру, такія, як “Калядны харал” Чарлза Дыкенса ці “Дары мудрацоў” О. Генры, і сучасныя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў калядны і навагодні час. Наклад кнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
Пэтсан, ягоны каток Фіндус і некалькі курэй жывуць на хутары. Аднойчы да іх прыйшоў сусед Густаўсан і сказаў, што збіраецца паляваць на ліса, бо той крадзе курэй. Кніга цалкам прадалася.
Няма на складзе
Гэта першы пераклад на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл – дзеці з нашага свету, – і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.
Няма на складзе
Пэтсан і Фіндус хуценька прыбралі ў хаце перад Калядамі. Засталося толькі прынесці ялінку і прыгатаваць святочную ежу. I тут здарылася тое, што не мусіла здарыцца… Кніга цалкам прададзеная.
Няма на складзе
Усе гісторыі (9 кніг) пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага катка Фіндуса ў агучцы Ганны Хітрык і Паўла Харланчука на трох CD дысках з буклета і супервокладкай — усё гэта аўдыёкніга "Пэтсан і Фіндус". Наклад аўдыёкнігі цалкам прададзены .
Няма на складзе
акцыя
“Робі і Злюка ў Кароне” — гэта адначасова тэрапеўтычная і практычная казка-размалёўка, якая дапаможа адпаведна ўзросту патлумачыць дзецям, што цяпер адбываецца на планеце, і больш цікава правесці час на самаізаляцыі. Мэта гэтай кніжкі — знізіць узровень трывожнасці і нагадаць аб правілах бяспекі, якіх варта прытрымлівацца, каб не захварэць.
Няма на складзе
Роберт ван Гулік — нідэрландскі пісьменнік і ўсходазнаўца, найбольш вядомы дзякуючы цыклу твораў пра суддзю Дзі, які разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. У апавяданнях са зборніка “Следства вядзе суддзя Дзі” аўтар выкарыстоўвае прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.
Няма на складзе
Беларускія дзеткі ўжо знаёмыя са Снежным чалавекам, а гэтым разам ён завітаў да іх у Мінск! У кнізе вядомай шведскай пісьменніцы Эвы Суса казачны свет перасякаецца з паўсядзённасцю, і нават ля плошчы Перамогі, у цэнтры беларускай сталіцы, можна сустрэць сапраўднага Снежнага чалавека!
Няма на складзе
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Няма на складзе
Кніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?
Няма на складзе
Што агульнага ў генія беларускай літаратуры шаноўнага дзядзькі Рыгора, маладога таленавітага мастака Міхася Дайлідава, простай укладальніцы цёткі Аксаны з вамі, дарагія чытачы і чытачкі ў веку ад 0 да Вечнасці? Вядома ж, любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш нашу Беларусь. У чорна-белых літарах і малюнках дзівосны каціны свет, не пакіньце яго без вас.
Няма на складзе
Пэтсан стаміўся ад таго, што коцік Фіндус пачынае скакаць а чацвёртай раніцы. Стары папярэдзіў Фіндуса, што калі той не перастане яго будзіць, то ім давядзецца перанесці ложачак Фіндуса са спальні ў якое-небудзь іншае месца. Спачатку Фіндусу вельмі спадабалася гэтая ідэя: ён можа скакаць у ложку колькі заўгодна!
Няма на складзе
Гэта невялікая гісторыя пра важныя рэчы: пра рост і пошук сябе, пра падабенства і непадобнасць і важнасць мець побач кагосьці, хто хоць трохі і хоць у чымсьці да цябе падобны. А яшчэ – пра дрэвы вакол нас, міма якіх праходзім, і не заўсёды ведаем, хто гэта тут расце. Таму кніга спатрэбіцца ўсім, хто хоча ведаць па імені распаўсюджаныя паркавыя дрэвы, навучыцца адрозніваць іх: у казачнай гульнявой форме дзякуючы выдатным ілюстрацыям так лёгка запомніць, як яны выглядаюць, якая ў іх кара, насенне, лісце, квецень.
Няма на складзе
Салавей вярнуўся з далёкай Афрыкі і шукае, дзе звіць сабе гняздо. А ў садзе столькі дрэваў і кустоў! Якое з іх можа стаць домам для птушачкі? Магчыма, гэта вішня, чарэшня або алыча? Сліва або груша? Кожнае дрэва распавядае салаўю сваю гісторыю, падкрэсліваючы, чым яно асаблівае. У апавяданнях дрэваў узнікае таксама вобраз дзядулі-садавода – разумнага і добрага, які ставіўся да дрэваў як да адухоўленых істотаў, размаўляў з імі і песціў – і яго сям'і, якая да гэтага часу жыве ў доме побач, паважае дрэва і збірае іхныя плады.
Няма на складзе
Хто ж такі Меша? Яго можна назваць беларускім бабайкам, бо некалі мамы і бабулі палохалі ім непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў і, галоўнае, чаму Меша пакінуў сваю цёплую печку і цяпер не мае хаты? Маленькія і дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмінска.













