Пераклады Лявона Баршчэўскага

Людвіг Вітгенштайн (1889–1951) — аўстрыйска-брытанскі філосаф, апублікаваўшы пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, «Логіка-філасофскі трактат», займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку XX ст., а найперш на філасофію неапазітывізму і дзейнасць т. зв. Венскага гуртка. Прадмова знакамітага логіка, матэматыка і філосафа Бертрана Расала да першага выдання гэтай працы публікуецца тут у якасці пасляслоўя.
Ян Секунд з Гаагі (прозвішча пры нараджэнні: Эверартс; 1511–1536) – новалацінскі паэт эпохі Адраджэння, жыццё якога было звязана з Галандыяй, Фландрыяй і Іспаніяй. Найбольш вядомы сваёй любоўнай лірыкай, натхнёнай яго ўласнымі пачуццямі да зямлячкі Юліі і іспанкі Неэры. Сапраўды сусветную славу ён здабыў цыклам «Пацалункі», перакладзеным на шматлікія мовы.
Генрыкас Радаўскас (1910–1970) – літоўскі паэт, народжаны ў польскім Кракаве. Жыў у міжваеннай Літве, але апошнія амаль трыццаць гадоў свайго жыцця правёў у эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Паводле меркавання вядомага сучаснага паэта і літаратуразнаўцы Томаса Вянцлавы, Радаўскас можа лічыцца найлепшым паэтам у гісторыі літоўскай літаратуры.
«Медэя» – адна з самых значных трагедый Эўрыпіда (480-я – 406 да н. э.). У аснове твора ляжыць міф пра выправу грэкаў на чале з Ясонам на караблі «Арго» ў Калхіду, каб вярнуць у Афіны залатое руно.
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку.
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар больш як дзесятка паэтычных зборнікаў, шматлікіх апавяданняў, шэрагу аповесцяў і раманаў, а таксама драматургічных твораў. Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў.
Анакрэон (каля 572 – каля 485 гг. да н. э.) – старагрэцкі паэт, жыццялюбная лірыка якога, дайшоўшы да нашчадкаў у невялікіх фрагментах, натхняла новыя і новыя пакаленні паэтаў у самых розных краінах свету. У дадатку змешчаны ўзоры іншай грэцкай анакрэантычнай паэзіі.
Мастацкі свет знакамітай п'есы «Пігмаліён» Джорджа Бернарда Шоў (1856–1950), англійска-ірландскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, сатканы з парадоксаў і неверагодных метамарфоз. Простыя ісціны ён даказвае «ад адваротнага», пераказваючы сюжэт вядомага старагрэцкага міфа «навыварат»... У адрозненне ад вядомых нашаму масаваму чытачу рускіх перакладаў п'есы, гэты пераклад зроблены паводле поўнага англійскага выдання, з захаваннем аўтарскіх прадмовы, паслямоўя і ўставак.
«Попаль-Вух» – найважнейшая кніга, напісаная старажытнымі майя, якія перажылі іспанскае заваяванне. Адзін з найбольш значных літаратурных твораў у свеце, у якім вядзецца пра стварэнне свету, дзе багоў і герояў у пачатку часоў перад першым світаннем і гісторыю саміх горных народаў майя. У дадатак да таго, што гэта каштоўны рэсурс для навукоўцаў, гэта яшчэ і ўзвышаны літаратурны твор, які можна параўнаць з іншымі вялікімі эпасамі старажытнага свету – такімі як грэцкія «Іліяда» і «Адысея», а таксама індыйскія «Рамаяна» і «Махабхарата».
Раман Інгардэн (1893–1970) – выбітны польскі філосаф, вучань Э. Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. У апублікаванай у 1955 г. працы «Пра пераклады» ён дае фенаменалагічнае тлумачэнне сутнасці перакладу мастацкіх твораў і навуковых прац.
У кнігу увайшлі найлепшыя казкі двух класікаў румынкай літаратуры Іона Крангэ і Пэтрэ Іспірэску.
Энхедуанна (даслоўна: «найвышэйшая жрыца бога Ану», каля 2285 - каля 2250 г. да н. э.) дачка заснавальніка дынастыі Саргона Акадскага, якая лічыцца першым гіста-рычна вядомым аўтарам, чые творы дайшлі да нас у пісьмо-вым выглядзе. У кнігу ўвайшлі ўпершыню перакладзеныя на беларускую мову гімны і паэмы Энхедуанны.
Класічны твор іспанскага гераічнага эпасу пад назвай «Спеў пра Майго Сіда» быў складзены невядомым аўтарам у XII стагоддзі, але дайшоў да нас у пашкоджаным спісе з 1307 г. Галоўны яго герой – рэальная гістарычная асоба, Радрыга (Руй) Дыяс, адважны ваяр і мудры правадыр, які атрымаў ад сваіх праціўнікаў, мусульман-маўраў, мянушку Мой Сід («гаспадар»).
Фрыдрых фон Логау (1604-1655), чыя афарыстычная паэзія была створаная збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе, за сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання можа быць названы «нямецкім Умарам Хаямам».
Няма на складзе
Кніга “Выратаванне” — найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, — ад публікацый 1930-х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.
Няма на складзе
У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сённяшняй Польшчы.
Няма на складзе
Міфалагічна-гераічны эпас «Іліяда» – стварэнне якога, прыкладна ў сярэдзіне VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру, а запіс якога быў упершыню зроблены двума стагоддзямі пазней – стаў здабыткам прыгожага пісьменства не толькі Старажытнай Грэцыі. Дзякуючы перакладам на вялікую колькасць моваў народаў свету, гэты твор заняў пачэснае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы XIII і XII стст. да. н.э.
Няма на складзе
Трагедыя вялікага англійскага драматурга і паэта Ўільяма Шэкспіра (1564–1616), прысвечаная мастацкаму даследаванню прыроды злачынства і кары, падаецца ў гэтай кнізе ў новым беларускім перакладзе, з прадмовай і каментаром Лявона Баршчэўскага.