Выдавец Колас Зміцер
"Уладар" — найбольш вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літаратара эпохі Адраджэння.
У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.
Славутыя на ўвесь свет чарадзейныя казкі Шарля Пэро (1628–1703), часцей вядомыя па спрошчаных пераказах, у гэтай кнізе прапануюцца ў поўным перакладзе арыгінальнага тэксту.
Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст. Наклад кнігі цалкам прададзены .
У кнізе разглядаецца эканамічная сістэма Германіі, наймагутнейшай гаспа даркі Еўропы. Паказаны гістарычныя і тэарэтычныя вытокі германскай мадэмі, галіновая структура яе гаспадаркі, месца ў мадэлі розных элементаў развіцця ча лавечага патэнцыялу, аналізуецца эканамічная палітыка нямецкай дзяржавы.
Няма на складзе
Напаўбіяграфічны раман сучаснага нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна (нар. 1956 г.) крытычна разглядае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых. Творчасць аўтара, у якой ён паўстае нязменным прыхільнікам “маргіналаў”, людзей, вымушаных жыць на мяжы грамадства, ацэненая шэрагам літаратурных прэміяў, у тым ліку найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі (1995).
Няма на складзе
Раман аднаго з найбуйнейшых польскіх аўтараў ХХ ст. Вітальда Гамбровіча, поўны чорнага гумару, працягвае камедыйныя традыцыі вялікіх майстроў мінуўшчыны Рабле, Сэрвантэса, Філдынга.
Няма на складзе
Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забеспячэнні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцця ("Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці").
Няма на складзе
Адам Глобус – паэт і мастак. Ягоныя вершы перакладаліся на самыя розныя мовы, а ягоныя карціны і графіка знайшлі прытулак не толькі ў прыватных зборах, але і ў музеях. Зборнік "Анёл" складзены з казачных верлібраў пра Анёла і з экспрэсіўных малюнкаў аўтара. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Няма на складзе
У зборнік уключаныя драматычныя творы сучасных французскіх драматургаў і актораў Аньес Жаўі і Жана-П’ера Бакры “Сямейнае падабенства”, члена Ганкураўскай акадэміі Даніэля Буланжэ “Вясельная вандроўка”, а таксама драматурга і кінарэжысэра Франсіса Вэбэра “Вячэра з дурнем”.
Няма на складзе
У зборнік уключаныя драматычныя творы славутых французскіх пісьменнікаў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў Жана-Поля Сартра "Мухі", Альбэра Камю "Праведнікі" і Самюэля Бэкета "Канец Гульні".
Няма на складзе
У зборнік увайшлі драматычныя творы вядомых французскіх драматургаў, сяброў Французскай Акадэміі: "бацькі" тэатра абсурду Эжэна Ёнэско "Непадкупны забойца", літаратурнага і тэатральнага крытыка Т'еры Манье "Блюзнер" і аўтара самай касавай французскай п'есы канца 40-х — 50-х гг. Андрэ Русэна "Хатка".
Няма на складзе
“Бэўвульф” — найбуйнейшы твор стараангельскай паэзіі, які дайшоў да нашых дзён. У складанай структуры паэмы знаходзіцца месца ці не ўсім важным тэмам літаратуры англасаксаў: апісанні звычайных і фантастычных бітваў умела пераплеценыя з ўрыўкамі элегічнымі і маралістычнымі, з пераказамі генеалогій, з адсылкамі да іншых германскіх легендаў і да біблейскіх эпізодаў.
Няма на складзе
Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., яднаюцца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.
Няма на складзе
Ду Фу (712-770) – выбітны кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі, якога, побач з Лі Баем (Лі Бо), часта называюць адным з найвялікшых кітайскіх паэтаў усіх часоў. Ягоная творчасць, будучы напачатку малавядомым іншым сучасным яму аўтарам, урэшце зрабіла вельмі вялікі ўплыў на кітайскую і японскую літаратуры. Праз шматлікія стагоддзі да нас дайшлі больш за паўтары тысячы яго вершаў.
Няма на складзе
Джордж Гордан Байран (1788-1824) - выдатны англійскі паэт-рамантык і драматург. Імя Байрана дало назву цэламу кірунку еўрапейскае думкі.
Няма на складзе
Ўільям Батлер Ейтс (1865-1939) – ірландскі паэт, драматург і візіянер, адзін з найбольш вядомых англамоўных творцаў ХХ стагоддзя, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1923 г. Яго вершы злучаюць неарамантычныя традыцыі са складанай мовай мадэрнісцкай паэзіі, матывы кельцкай міфалогіі з фактамі ўласнай біяграфіі і гісторыі Ірландыі.
Няма на складзе
У кнізе распавядаецца пра ролю выяўленчага мастацтва ў фарміраванні беларускай нацыянальнай ідэі і беларускай дзяржаўнасці, а таксама пра тое, як адбываліся аналагічныя працэсы ў некаторых іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускага мастацтва.
Няма на складзе
У кнігу ўвайшлі дзве найбольш вядомыя драмы польскага паэта, драматурга і мастака Станіслава Выспяньскага (1869—1907): “Вяселле” і “Варшавянка”.
Няма на складзе
У кнізе выкладзеныя асноўныя моманты палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурнай гісторыі Беларусі ад заканчэння Другой сусветнай вайны да 2017 г. Звернута ўвага на развіццё дзяржавабудаўнічых працэсаў ў Беларусі, на значэнне набыцця краінай рэальнага суверэнітэту. Называюцца асноўныя даты, раскрываюцца важнейшыя тэрміны і паняцці.













